Home
кветкі

Врс 2009

S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   

Рэклама

Syndicate

RSS Atom
Распрацавана LiveJournal.com

Папярэднія 20

29 Врс 2009

кветкі

Almost friends-only:)

Чамусьці я 'шчэ радзей буду пісаць для ўсіх.

So, if you want to read my new posts, please, note yourself in a comment to this post.
Sorry, if… i know, my english is poor:))))))

17 Врс 2009

кветкі

Старая флэш-гулька "Садовыя кветкі" by paz-sonca.

Нядаўна прыйшлося крыху дапамагчы з Adobe Flash, які я апошні раз адкрывала на пачатку другога курса (таму вядома сходу мала чаго ўзгадала).  Затое адкапала тэчку з усёй маёй творчасьцю:)))) 

Ну вось тое, што крыху ніжэй, — апошняе, што я зрабіла.

Гэта тыпу мая флэш-гульня.
Клікаеш па аднаму з кустоў руж (ружовыя ці фіялетавы) або па адной з кветак,
а пасьля па зялёнай траўцы — і на тым мейсцы вырастае адпаведная кветачка ці куст,
зноўку клікаеш па траве, і яшчэ, і яшчэ…
можаш выбраць іншую кветачку — і зноўку па траўцы… і так можна рабіць у прынцыпе бясконца))))

А яшчэ там ёсьць кветкі ў вакне хаткі(:

(усяго толькі ~124 КБ;
гуляцца можна і ў асобным акне)

Цэтлікі: , , ,
кветкі

…так бы мовіць, Эпітафія

Усё часьцей у галаве зьяўляюцца такія думкі…
Ці ня выдаліць свой ЖЖ?

Зрэшты я ніколі не пісала тут дзеля таго, каб пісаць, зрэдку пішу адкрыта ўласныя думкі (абагульняю, не называючы канкрэтныя імёны, месцы, падзеі), зрэдку пішу істотныя і/ці агульнацікавыя рэчы. Праўда, дзіўна (але ж факт), калі я скарыстала 2 ці 3 парады Марыі Мартысевіч, як напісаць папулярны пост, мяне прачыталі на свабода.орг:)

Некалі ён[LJ] мне быў проста неабходны, проста, каб зразумець, што ёсьць людзі, што ёсьць (даруйце патас) беларусы. Тыя, каго цікавіць хаця б крыху тое ж, што і мяне. Ага)) Ну і для спрашчэньне "працэдуры" знаёмства зь імі:)
Хаця тады я карысталася "безпаролкай", таму таксама зрэдку нешта пісала, каменціла і г.д., бо працэс гэты быў ужо вельмі павольны і занудны.

Некалі я пачала думаць (мабыць, калі ў мяне зьявілася больш 100 фрэндаў), што ЖЖ — крутая рэч: праглядзеўшы стужку сяброў, можна і Euronews не глядзець, і tut.by не чытаць:)))

Пасьля мне пачало падавацца, што ў мяне тут занадта шмат "сяброў". І ўсё думала, трэ павыдаляць палову. А пасьля апыналася шкада, бо амаль ў кожнага* знаходзілася як мінімум два-тры нядаўнія цікавыя пасты, ці хаця б блізкія мне думкі, станы душы й перажываньні:)
{*-кожны з тых першых 10-20, чыя жж вырашыла перагледзіць, каб выдаліць.
Хаця я такі адфрэндзіла амаль усіх неўзаемных. Але на гэтым усё спынілася.}


Пасьля ўсё часьцей стала пісаць закрытая допісы…

А зараз усё неяк… апатычна… Як некалі было з чатамі (у далёкія дзіцячыя гады:), як некалі было з форумі (у ўжо далёкія гімназічныя часы)?
Не, ня сумна, проста ўжо не тоё, як раней)

Усё ж мой жж ніколі ня быў амаль топавым блогам, ды і мэты такой ніколі не было. Хто будзе плакаць?:)


Усім прывітаньне і дзякуй.
                 Трэба сьмяяцца, ня трэба плакаць.
                                     Жадаю вам посьпехаў у творчай працы,
                                                        Да новых сустрэчаў, радыёстанцыя.


P.S. Вялізныя прывітаньні Дашы, Жэне, Лене, якія ніразу нежж-юзэры, але час ад часу чытаюць мае запісы:))))
Цэтлікі: , , , ,

29 Жнв 2009

кветкі

Пра "крытыку", жарты і праблемы з пачуцьцём гумару…

(Пад ураджаньнем ад чытаньне ЖЖ: тут некаторыя крыўдуюць і вышуквую абразы ў жартлівых словах.)

Гэта вельмі крута, калі побач ёсьць людзі — знаёмыя, сябры ці малазнаёмыя людзі… не істотна:) — якія вучаць цябе сьмяяцца над сабой, разумець сарказм і нейкую-там "крытыку".

Дзякую Арцёму за ягоныя вечныя жарты, за тое, як ён кпіць зь мяне:))) Зараз я амаль непрабіваемая ў гэтым плане:))))))))))

Трэ неяк філязоўскі ставіцца да жыцьця і да сябе. Асабліва да сябе:)
І наогул пазітыўнымі варта быць, жыцьцё любіць болей і людзей навокал… ага)


P.S. Калі ў каго ёсьць праблемы з самакапаньнем, магу дапамагчы — ўдакладніць, якія канкрэтна допісы і камэнтары мяне ўразілі, натхнілі на напісаньне гэтага нікчэмнага паста:)))

25 Ліп 2009

кветкі

Дзень

Эх... ну вось...
сядзела цэлы дзень на працы практыцы...
ага... усім офісам тааак перажывалі за тое, што адбываецца ў горадзе... на Нямізе, у мэтро...  слухалі "шум дажджу"... маланкі адна да адной... ага... глядзелі фоткі на онлайнеры... відэа розныя... ў вакно таксама глядзелі... некаторыя нават дзеля вастрыні пачуцьцяў і на вуліцу зьбегалі... пасьля пачалі перажываць, як дабрацца да дому...
так што, амаль усе абсалютна не пасьпелі дарабіць тое, што планавалася)))))


Галоўнае сядзіш у нэце і думаеш, ай-яй-яй.. які жах... ці працуе мэтро?! што там на нямізе робіцца?!.. ці даеду я да якога-небудзь мэтро???! Ці даеду я дадому????!... і вось табе у 18:20 выходзіш з працы... сядаеш на 46-ты... едзеш - усё чысьценька, прыгожанька і акуратненька. Каб не два эвакуатары з машынкамі, дык наогул наўрацьці штосьці з тых фатаздымкау можна было б "западозрыць" у рэальнасьці і праўдзівасьці. Ну так. Яшчэ я бачыла як адкачвалі ваду з сутарэньняў на Нямізе (там, здаецца, аптэка была?), так і тратуар там брудны быў...
Вось і ўсё.


Хаця учора было файна, учора я такі добра падмачыла ногі  і шлёпкі на Нямізе. Ды наогул файна тады было. Народ такі вясёлы быў, здымалі абутак, закосвалі нагавіцы цы наупрост ішлі "па вадзе", а галоўнае - ўсьміхаліся адзін аднаму. Канцэтрацыя ўсьмешак на мэтр кв. можа нават больш, чым на БітлзФэсьце(: Эх...

Які прагноз на заўтра?)

15 Ліп 2009

кветкі

дзіўны тэст

ПрайдзіСвет - прайдзі тэст!
ПрайдзіСвет
Тэст на перакладчыцкую логіку
мой вынік – 15 з 20
У вас сумяшчаюцца дзве несумяшчальнасці – логік і перакладчык! Заўжды захоўвайце баланс паміж гэтымі сутнасцямі. Поспехаў!
Прайдзі Тэст!

09 Ліп 2009

кветкі

надыйшоў гэты дзень Х

Дрэнна без гарачай вады.



"ха" значыць выключна халодная!:(
Цэтлікі: ,

02 Ліп 2009

кветкі

Мінус адзін:

cтарэйшая сястра перайшла на рускую...
Цэтлікі: , ,

26 Чэр 2009

кветкі

Бульба-фры? Ды не! Марс-фры!

калі я была маленькай... ну зусім-зусім маленькай)
выхавацелька ў дзіцячым садку расказала жахлівую-жахлівую гісторыю, нібыта адна дзяўчына зьела Mars - і ў яе ў роце пачалі расьці валасы.  
Ха:) жаданьне пакаштаваць замежных чакалядак ў мяне адпала роўна да моманту, калі я трымала гэткі батончык у далоньках, ці ў зубах:))...

Гэта былі жартачкі для дзетак, але наступны факт - найчысьцейшая праўда! Хоць і гучыць неверагодна!

марс-фры
Страшны сакрэт пра Mars. (~250Kb) )



P.S. А вось Milky Way з чорнай кавай - нешта неверагодна адурэннае, амаль як сэкс!

10 Чэр 2009

кветкі

Колеравыя схемы для web і ня толькі.

Класная падборка колераў для блога, web-сайта і іншага web- гэта ня такая й простая справа.  Падбіраць на вока ці чакаць натхненьня?  Але ж калі час падціскае, а натхненьне ўсё не ідзе, на дапамогу прыйдуць... колеравыя схемы! Гатовы набор колераў, якія добра спалучаюцца разам... А дзе іх узяць ці як стварыць?
Каб даведацца чытай далей:)


Вось такія карысныя спасылачкі я параіла сваёй  аднагрупніцы (3 курс, спецыяльнасьць "web-праграмаваньне і internet-тэхналёгіі"). Па-мойму, асабліва класныя рэчы. Карыстайцеся:)

1) Гэты сайт я некалі даўно знайшла, ён мне спадабаўся, у ім зручна па тэгах-колерах шукаць гатовыя схемы.
У пошук пішаш, напрыклад, "blue, red, white,black,grey" і табе выводзіць усе схемы з наяўнасьцю гэтых адценьняў. Таксама ёсьць магчымасьць наладкі, карэкцыі, стварэньне схемы, выкарыстоўваючы малюнак (ці фота) з вашага кампутара ці адразу з flickr'а:
http://kuler.adobe.com/

2) Гэтая я сёньня адкапала.
Падобна на першую, але інакш крыху.
Здаецца, тут можна запампаваць праграмку падборак колераў на комп (магчыма, ПЛАТНА). Усе файлы-download - гэта файлы выключна для гэтай праграмы, таму не губляй час і трафік на пстрыканьне на "download" побач са схемамі. Тырыць колеры можна і інакш, запісваючы іхнія нумары (напрыклад, #121342), якія зьяўляюцца пры навядзеньні курсора на "колеравы квадрацік":
http://www.colorschemer.com/schemes/

3) Ну і "апагей" усяго вышэй пералічанага, on-line праграма падборкі колераў.
Зьвярні ўвагу на радок mono, complement, triad, tetrad, analogic, accented analogic. Гэта розныя варыянты падборак: аднаколерная гама, з дадатковыми колерамі, трох-колерная... Можна рэгуляваць кантраснасьць і яркасьць, насычанасьць. Справа - прагляд схемы і таксама прыклады простага сайта ў белым, і ў цёмным варыянтах (гл. Light page example, Dark page example):
http://colorschemedesigner.com/
 

P.S. Разьлічана на тых, хто хаця б крыху ды ня "ў танку". Дзякуй за ўвага:)
Цэтлікі: , , ,

08 Чэр 2009

кветкі

матэматычнае:)

 
Цэтлікі:

06 Чэр 2009

кветкі

Можа ў каго ёсьць прайгравальнік плытак?

 Вельмі патрэбны прайгравальнік плытак (у працоўным стане).
Куплю за разумны кошт.
Буду вельмі ўдзячна за любую інфу, дзе яго можна надыбаць(:
Цэтлікі:

27 Тра 2009

кветкі

Кіно, віно...

Як бы гэта не праспаць сучшведфільм Фэстываль сучаснага шведскага кіно?
Хаця якое тут "праспаць"?! Адныя залікі, лабараторкі, каэры, і ўжо іспыты... але ж паняцьце "перавучыцца", гэта не пра мяне. Прарвемся!))

Дні швэцкай культуры ў Беларусі
Значыцца так, каб з галавы маёй дурной ня выляцела:
У Менску ўсё гэтае шчасьце будзе паказвацца выключна(!) ў к-тры "Цэнтральным", а пачатак выключна(!) а 19:00. І самае галоўнае:
  • 8 чэрвеня будзем глядзець Вечныя імгненні Марыі Ларсан (драма, рэж. Ян Труэль)
  • 9 чэрвеня Воўк(драм. гісторыя, рэж. Даніэль Альфрэдсан)
  • 11 чэрвеняКароль пінг-понгу (драма, рэж. Енс Ёнсан)
  • 12 чэрвеня Па найвышэйшай волі (меладрама, рэж. Амір Чамдзін)


P.S. Дарэчы, у Магілёве таксама можна.;) 
Цэтлікі: ,

24 Тра 2009

кветкі

stop it. be happy.

чым больш займаесься самакапацельствам, тым горш настрой і тым цяжэй жыць.
шкадаваць, абдумваць памылкі, недахопы, заганы, etc. бе-э-ээ


stop being boring!

Нахалеры цыкліцца на негатыве?
Google Similar Images - ахвігіцельная рэч:)

04 Тра 2009

кветкі

Байка

Жыла-была адна істотна. Няхай гэта будзе Мядзьведзь. Мядзьведзік жыў у вялізным лесе. Там было шмат іншых жывёлінаў, была наладжана тэлефонная сувязь, інтэрнэт і іншыя прыемныя рэчы. Мядзьведзік быў не апошняй істотай у гэтым лесе, і безумоўна лічыў сябе значным і важным. Падтрымліваў добрыя стасункі з рознымі крутымі і вядомымі вожыкамі і лісамі, сініцамі, пугачамі і мудрымі совамі.

Але ў Мядзьведзіка была адна хіба (хоць ён і не лічыў яе хібай, і нават ня верыў у ейнае існаваньне). Пры сустрэчы з больш блізкімі знаёмымі, то бок сябрамі ён не мог не распавядаць пра сябе, зрэдку слухаў гісторыі іншых, і звычайна любіў паскардзіцца на жыцьцё, свой гаротны лёс. Гэта такая "мядзьведзьская" традыцыя. Некалі, ягоны сябар дзікі кот Hippopotamus amphibius зрабіў заўвагу, што яму непрыемна, калі на яго выліваюць увесь бруд і няўдачы, то бок, калі Мядзьведзік вылівае усё дрэннае, што накапіліся ў яго. Бо пасьля такіх размоваў у ката псаваўся настрой, ды цяжка было на душы. Але кожны раз усё зноўку паўтаралася. Мядзьведзік тэлефанаваў і скардзіўся, як у яго маліны скончыліся, пчолы пакусалі ды совы яго ня слухаюць. Часам канешне ён пачынаў размову з некалькіх пазітыўных фактаў, а пасьля... сумная гісторыя...
Некалі Мядзьведзік паскардзіўся, што ў яго амаль няма сапраўдных сяброў, а кот адзін з тых нешматлікіх. Бо звычайна, калі Мядзьведзік хоча выказацца, лясныя "сябры" яму гавораць, што няма часу і рознае іншае падобнае.

Аднаго дню кот падумаў:
"А мне гэта трэба? ".
Гэта было шмат тыдняў таму. Ўсё скончылася. У жыцьці ката Hippopotamus amphibius стала значна менш негатыву:) Але Мядзьведзік такі знаходзіць часам спосабы раз у месяц усё ж такі распавесьці пра свае праблемы. Пра сваё каханую мядзьведзіху, калючыя кусты маліны, новую бярлогу ды новых Пчолаў.

Канец.

Мараль: Усё! Нам усім гамон! ААААААА! ГАМОН!
Цэтлікі: ,

01 Крс 2009

кветкі

учорашняе

у мяне здох firefox, затое вярнуўся інтэрнэт.

Дарэчы, у byfly'скую тэхпадтрымку можна датэлефанавацца, галоўнае - навучыцца чакаць)) 

09 Сак 2009

кветкі

Чаму цюльпаны лепей за мімозу?

Атрымала камэнт на папярэдні допіс... пасядзела, пазаганялася, прааналізавала... і вось ён вынік...

а можа ўсё таму, што лёс склаўся так: цюльпанаў мне покуль ніхто ніколі дарыў.
ружы, герберы, валошкі, рамонкі, півоны, хрызантэмы, гвазьдзікі, іншыя кветкі, назову якія ня памятаю... і мімозы туды ж...
Так што для мяне жоўтыя цюльпаны - няспраўджаная мара:))) і зусім не банальная кветка

26 Лют 2009

blue

#


На маю думку, перамога і ўдзел у Эўравізіі ня ёсьць нешта значнае і вартае ўвагі.
Гэта ж музычны спэцыфічны конкурс аднатыпных песень (ці хутчэй нумароў).

Прамываньне костак удзельнікаў, абмеркаваньні тэкстаў, плягіяту ў музыцы і г.д. ...
Ці гэта вартае хаця б гадзіны жыцьця?

Але ж гавораць з таго, што пішуць, вынікае, што варта пэўна трэба галасаваць за "нарвэгію", а не "беларусь")))
Калі хто будзе галасаваць, улічыце гэты факт таксама,
не забудзьцеся зьвярнуць увагу і на тэкст песьні і рухі грузінскіх удзельнікаў,
і шмат іншай драбязы драбязы драбязы...

17 Лют 2009

blue

Задачка. "Думай інакш!" - 2. Адказ.

Некалькі дзён таму, я зьмясьціла тутака задачку пра 6 запалак ды 4 трохкутнікі.

Некаторыя адразу далі правільны адказ, некаторыя з некалькіх спробаў, але ж...
Але ж правільныя адказы хаваліся, каб астатнія таксама мелі мажлівасьць падумаць.

Ну, а зараз ужо можна раскрыць усю праўду і назваць герояў:)

Вось яны: 

[info]nataluga , [info]nova_helen , [info]naziranni , [info]lynat1k , [info]light_drow , [info]g_luck , [info]inoxoid , [info]lapka_linka .</lj>

 

Што ж, у іх гонар сёньня раніцай я ўзьвяла невялічкі "манумэнт"... з запалак;)
Ён, дарэчы, і зьяўляецца адказам: 

6 Matches and 4 Triangles puzzle
Правільны адказ: піраміда (ці дакладней "правільны тэтраэдар")
 
Цэтлікі: ,

13 Лют 2009

кветкі

Задачка. "Думай інакш!"

А вы ведаеце, як з 6 запалак скласьці 4 аднолькавыя роўнабаковыя трохкутнікі?


Камэнтары з правільнымі адказамі хаваюцца.
Цэтлікі:

Папярэднія 20