green

paz_sonca


Усё магчыма!

сьметніца думак soNca


Previous Entry Share Next Entry
Мая тлумачальная запіска да фота. Гульня.
green
paz_sonca
Яшчэ адзін даўгачаканы новы допіс тутака. Ура! І на гэты раз таксама "з нагоды". Трэ ж неяк разварушыць гэты мой ЖЧ.

у блёгу daroha ўчапілася ў сеціўную гульню. правілы простыя:
1. заходжу ў блёгі да тых, хто пакіне камэнтар да гэтага допісу, і абіраю адзін здымак
2. гаспадар блёгу распавядае пра гэты здымак у сваім блёгу, што гэта за здымак, магчыма, яго гісторыю

і ўсё.

daroha абраў мне вось гэты здымак:

для тлумачэньне

Дзякую)) ё-маё (:

Здымак зроблены ў Віцебску. Восень 2008. 
На фатаздымку я-тагачасная — шчасьлівая, закаханая, апантаная вар'яцкасьцю, веру ў цуды і усё такое. Такая наіўная Аліса :))

Дзела была так. Я, Арцём і Дзімка з Юлькай пайшлі гуляць па горадзе. Быў моцны халодны вецер.
Арцёмка (на фота зьлева, натуральна) — "ісьцерычkа, дзевачkа у гольфах, птушkа-лесьбiянkа, рыба-kентавур" і па сумяшчальніцтву маё першае настолькі вар'яцкае наркатычнае каханьне. Калі каханьне ператвараецца ў наркотык нічога добрага і не павінна выходзіць. Бо наркотыкі — гэта дрэнна, дзеткі :) Каханьне павінна быць вітамінкай (:

Вось так яно выглядала, каханьне на адлегласьці (:
Праз два гады нарэшце зразумелі, што стаміліся ад гэтых бясконцых электрацый, аўтобусаў, цягнікоў і ўсяго астатняга бясконцага… "усё мінае, усё зьнікае…" і далей па тэксту песьні. Вось.

На заднім плане можаце бачыць маю няўдалую спробу замазаць віцебчука ў фаташопе :)

Я-сучасная таксама шчасьлівая і апантаная, веру ў людзей і лёс, ня веру ў выпадковасьці.
Успаміны засталіся збольшага сьветлыя, таму так шмат смайлікаў :)
Ці то я насамрэч шмат што ўмею дараваць людзям, ці то ў мяне насамрэч кепская памяць на негатыўнае… ці і тое, і другое разам.

UPD. Вышэй згаданыя Дзімка з Юлькай — таксама мае віцебскія сябры, на дадзеным фота іх няма на жаль :)

  • 1
Харошы здымак:)) У маім жж паспрабуй знайдзі іх яшчэ... :)

О так! Сапраўды! Перакапавала кучу допісаў (:
але, вось нешта ў такім ж стылі і ў цябе ё :)
Калі ласка,
http://pics.livejournal.com/bihi_puuk/pic/0001dx71/g41

мне таксама, калі ласка)

паколькі ў цябе дахалеры новых і крутых фотак, шчыра закапалася выбіраць з іх))
першы варыянт быў - http://www.ljplus.ru/img4/r/a/radaslava/rrrrr.jpg
але падумалася, што гэта ну вельмі банальненька. выбрала яшчэ пару варыянтаў…
о май гад! так, я згубіла на гэтую справу больш за гадзіну(:
перачытала самыя-самыя старыя запісы, панастальгіравала па маладосьці:))
і нарэшце натыкнулася на гэты старажытны цуд:
http://www.ljplus.ru/img3/r/a/radaslava/palina-430.jpg
Дзерзайце, Паліна:)

Narkotyk

(Anonymous)
Dziakuj.

  • 1
?

Log in