green

paz_sonca


Усё магчыма!

сьметніца думак soNca


+2 думкі
green
paz_sonca
1)
Прыгледзелася — асфальт сапраўды мае маракуёвае адценьне.
(Вось гэтак мне дзіўна тут у Менску тырчэць, пакуль ты недзе ў Віцебскай вобласьці)


2)
З назіраньняў:
"Калі чалавек шмат маўчыць у 16 гадоў, значыць у яго комплексы.
Калі ў 21 — значыць вумны… ці мае комплексы 16-цігадовага"
І апошняе асабліва страшна і сумна, мабыць.


Soft kitty, warm kitty…
green
paz_sonca


"Soft kitty, warm kitty, little ball of fur
Happy kitty, sleepy kitty, purr, purr, purr"


самая-самая мілая песенка з сэрыяла the BBT:))))
www.youtube.com/watch

**
green
paz_sonca

Бардак у галаве.
У мяне і ў цябе.

Almost friends-only:)
green
paz_sonca
Чамусьці я 'шчэ радзей буду пісаць для ўсіх.

So, if you want to read my new posts, please, note yourself in a comment to this post.
Sorry, if… i know, my english is poor:))))))

Рэггі або штучны пазітыў
green
paz_sonca
А вы верыце, што некаторыя (а мо' і ўсе) рэггі-выканаўцы ("сонечныя людзі") могуць сядзець з загоннымі тварамі, паўтараючы сабе пад нос "Я-пазітыўны-пазітыўны…пазітыў…", а на душы сум і "жыцьцё дастала"?

Восень — сонца, дрэвы ў маленькіх аранжыках , а некаторыя дрэвы завешаныя чырвонымі аранжыкамі. І вецер такі сьмешны, юркі. І дожджык восеньскі.
Ай, не))) штучна і ня шчыра гэта ўсё))) Восень — далёка-далёка(-далёка-…) не мой любімы перыяд году, халодны, а часам проста агідны. Таму калі нехта захоча знайсьці нагоду пазаганяцца, дык вельмі лёгка восень ва ўсім вінаваціць)) За гэта восень як раз можна любіць;)

Старая флэш-гулька "Садовыя кветкі" by paz-sonca.
green
paz_sonca
Нядаўна прыйшлося крыху дапамагчы з Adobe Flash, які я апошні раз адкрывала на пачатку другога курса (таму вядома сходу мала чаго ўзгадала).  Затое адкапала тэчку з усёй маёй творчасьцю:)))) 

Ну вось тое, што крыху ніжэй, — апошняе, што я зрабіла.

Гэта тыпу мая флэш-гульня.
Клікаеш па аднаму з кустоў руж (ружовыя ці фіялетавы) або па адной з кветак,
а пасьля па зялёнай траўцы — і на тым мейсцы вырастае адпаведная кветачка ці куст,
зноўку клікаеш па траве, і яшчэ, і яшчэ…
можаш выбраць іншую кветачку — і зноўку па траўцы… і так можна рабіць у прынцыпе бясконца))))

А яшчэ там ёсьць кветкі ў вакне хаткі(:

(усяго толькі ~124 КБ;
гуляцца можна і ў асобным акне)


…так бы мовіць, Эпітафія
green
paz_sonca
Усё часьцей у галаве зьяўляюцца такія думкі…
Ці ня выдаліць свой ЖЖ?

Зрэшты я ніколі не пісала тут дзеля таго, каб пісаць, зрэдку пішу адкрыта ўласныя думкі (абагульняю, не называючы канкрэтныя імёны, месцы, падзеі), зрэдку пішу істотныя і/ці агульнацікавыя рэчы. Праўда, дзіўна (але ж факт), калі я скарыстала 2 ці 3 парады Марыі Мартысевіч, як напісаць папулярны пост, мяне прачыталі на свабода.орг:)

Некалі ён[LJ] мне быў проста неабходны, проста, каб зразумець, што ёсьць людзі, што ёсьць (даруйце патас) беларусы. Тыя, каго цікавіць хаця б крыху тое ж, што і мяне. Ага)) Ну і для спрашчэньне "працэдуры" знаёмства зь імі:)
Хаця тады я карысталася "безпаролкай", таму таксама зрэдку нешта пісала, каменціла і г.д., бо працэс гэты быў ужо вельмі павольны і занудны.

Некалі я пачала думаць (мабыць, калі ў мяне зьявілася больш 100 фрэндаў), што ЖЖ — крутая рэч: праглядзеўшы стужку сяброў, можна і Euronews не глядзець, і tut.by не чытаць:)))

Пасьля мне пачало падавацца, што ў мяне тут занадта шмат "сяброў". І ўсё думала, трэ павыдаляць палову. А пасьля апыналася шкада, бо амаль ў кожнага* знаходзілася як мінімум два-тры нядаўнія цікавыя пасты, ці хаця б блізкія мне думкі, станы душы й перажываньні:)
{*-кожны з тых першых 10-20, чыя жж вырашыла перагледзіць, каб выдаліць.
Хаця я такі адфрэндзіла амаль усіх неўзаемных. Але на гэтым усё спынілася.}


Пасьля ўсё часьцей стала пісаць закрытая допісы…

А зараз усё неяк… апатычна… Як некалі было з чатамі (у далёкія дзіцячыя гады:), як некалі было з форумі (у ўжо далёкія гімназічныя часы)?
Не, ня сумна, проста ўжо не тоё, як раней)

Усё ж мой жж ніколі ня быў амаль топавым блогам, ды і мэты такой ніколі не было. Хто будзе плакаць?:)


Усім прывітаньне і дзякуй.
                 Трэба сьмяяцца, ня трэба плакаць.
                                     Жадаю вам посьпехаў у творчай працы,
                                                        Да новых сустрэчаў, радыёстанцыя.


P.S. Вялізныя прывітаньні Дашы, Жэне, Лене, якія ніразу нежж-юзэры, але час ад часу чытаюць мае запісы:))))

Пра "крытыку", жарты і праблемы з пачуцьцём гумару…
green
paz_sonca
(Пад ураджаньнем ад чытаньне ЖЖ: тут некаторыя крыўдуюць і вышуквую абразы ў жартлівых словах.)

Гэта вельмі крута, калі побач ёсьць людзі — знаёмыя, сябры ці малазнаёмыя людзі… не істотна:) — якія вучаць цябе сьмяяцца над сабой, разумець сарказм і нейкую-там "крытыку".

Дзякую Арцёму за ягоныя вечныя жарты, за тое, як ён кпіць зь мяне:))) Зараз я амаль непрабіваемая ў гэтым плане:))))))))))

Трэ неяк філязоўскі ставіцца да жыцьця і да сябе. Асабліва да сябе:)
І наогул пазітыўнымі варта быць, жыцьцё любіць болей і людзей навокал… ага)


P.S. Калі ў каго ёсьць праблемы з самакапаньнем, магу дапамагчы — ўдакладніць, якія канкрэтна допісы і камэнтары мяне ўразілі, натхнілі на напісаньне гэтага нікчэмнага паста:)))

Дзень
green
paz_sonca
Эх... ну вось...
сядзела цэлы дзень на працы практыцы...
ага... усім офісам тааак перажывалі за тое, што адбываецца ў горадзе... на Нямізе, у мэтро...  слухалі "шум дажджу"... маланкі адна да адной... ага... глядзелі фоткі на онлайнеры... відэа розныя... ў вакно таксама глядзелі... некаторыя нават дзеля вастрыні пачуцьцяў і на вуліцу зьбегалі... пасьля пачалі перажываць, як дабрацца да дому...
так што, амаль усе абсалютна не пасьпелі дарабіць тое, што планавалася)))))


Галоўнае сядзіш у нэце і думаеш, ай-яй-яй.. які жах... ці працуе мэтро?! што там на нямізе робіцца?!.. ці даеду я да якога-небудзь мэтро???! Ці даеду я дадому????!... і вось табе у 18:20 выходзіш з працы... сядаеш на 46-ты... едзеш - усё чысьценька, прыгожанька і акуратненька. Каб не два эвакуатары з машынкамі, дык наогул наўрацьці штосьці з тых фатаздымкау можна было б "западозрыць" у рэальнасьці і праўдзівасьці. Ну так. Яшчэ я бачыла як адкачвалі ваду з сутарэньняў на Нямізе (там, здаецца, аптэка была?), так і тратуар там брудны быў...
Вось і ўсё.


Хаця учора было файна, учора я такі добра падмачыла ногі  і шлёпкі на Нямізе. Ды наогул файна тады было. Народ такі вясёлы быў, здымалі абутак, закосвалі нагавіцы цы наупрост ішлі "па вадзе", а галоўнае - ўсьміхаліся адзін аднаму. Канцэтрацыя ўсьмешак на мэтр кв. можа нават больш, чым на БітлзФэсьце(: Эх...

Які прагноз на заўтра?)

дзіўны тэст
green
paz_sonca
ПрайдзіСвет - прайдзі тэст!
ПрайдзіСвет
Тэст на перакладчыцкую логіку
мой вынік – 15 з 20
У вас сумяшчаюцца дзве несумяшчальнасці – логік і перакладчык! Заўжды захоўвайце баланс паміж гэтымі сутнасцямі. Поспехаў!
Прайдзі Тэст!

?

Log in

No account? Create an account